Воркшоп «Безымянны аўтар, ананімны герой. Як медыя пісаць пераканаўча ва ўмовах небяспечнай рэальнасці» (дэдлайн — 27 верасня)
Расказаць гісторыю, пра тое, што нельга агучваць, і героя, якога небяспечна называць і паказваць. Гэту задачку «з зорачкай» сёння павінны рашыць для сябе беларускія журналісткі і журналісты.
Што дапаможа надаць гісторыі пераканаўчасць?
Якія прыёмы сторытэлінгу зробяць расповед яскравым і персаніфікаваным?
Дзе шукаць натхненне і рэферэнсы?
Разам з журналісткай і рэдактаркай Ірынай Новік абмяркуем гэта і паспрабуем прымяніць на практыцы пад час інтэрактыўнага воркшопу ад Праваабарончай інцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
Воркшоп пройдзе анлайн 28 верасня, чацвер, з 18 да 19.30.
Удзел бясплатны. Трэба толькі зарэгістравацца да 27.09, 12:00.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку для ўдзелу за дзень і за гадзіну да воркшопу.
Калі ўзніклі пытанні, пішыце нам: j4tevents@gmail.com
