Дэдлайн — да канца дня. Сустрэча па абмеркаванні выкарыстання штучнага інтэлекту ў рабоце рэдакцыі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Запрашаем прадстаўнікоў медыя, а таксама журналістаў-фрылансераў на афлайн-сустрэчу, дзе абмяркуем прававыя і этычныя абмежаванні выкарыстання ШІ ў журналісцкай дзейнасці ў краінах, дзе зараз базуюцца беларускія СМІ: Літве, Польшчы і Беларусі, а таксама падзелімся досведам выкарыстання ШІ ў журналісцкай працы.
Рэгістрацыя адкрыта да 19 траўня да 24.00 па Вільні.
Сустрэча пройдзе 22 траўня 2025 года ў Вільні.
Для іншагародніх прадугледжана кампенсацыя квіткоў наземным транспартам, а таксама пражыванне ў гатэлі (1 ноч). Колькасць месцаў абмежаваная.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Калі ўзнікнуць пытанні наконт сустрэчы, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў