Вышаградскія гранты на праекты 2025 (дэдлайн — 1 чэрвеня)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Вышаградскі фонд прадастаўляе гранты тры разы на год у рамках трох розных грантавых праграм.
Дэдлайн наступнгага раўнда — 1 чэрвеня 2025 года.
Вышаградскія гранты павінны быць рэалізаваны ў рэгіёне Усходняга партнёрства або Заходніх Балкан. Арганізатары шукаюць інавацыйныя ідэі, якія вырашаюць агульныя праблемы з дапамогай высакаякасных рэгіянальных сумесных праектаў.
Максімальная працягласць рэалізацыі праекта 18 месяцаў. Гранты пакрываюць да 100% бюджэту праекту, з якіх не больш за 15% на аперацыйную дзейнасць.
Якія праекты можна падаць на грант Visegrad+?
- праекты, якія спрыяюць актыўнаму ўдзелу грамадзян у дэмакратычных працэсах і дэмакратычным дэбатам;
- праекты, якія спрыяюць празрыстасці і барацьбе з карупцыяй шляхам падтрымкі абмену ведамі і развіцця патэнцыялу інфарматараў, журналістаў-расследавальнікаў;
- праекты, накіраваныя на павышэнне медыяпісьменнасці, умацаванне ўстойлівасці да прадузятага асвятлення падзей, дэзінфармацыі і прапаганды;
- праекты, накіраваныя на лепшае асвятленне ў СМІ актуальных тэм у рэгіёне і пашырэнне доступу да інфармацыі.
Як падаць заяўку?
Падайце заяўку праз платформу My Visegrad.
Кансультацыі па праекце можна атрымаць па электроннай пошце, тэлефоне або па папярэдняй дамоўленасці.
Інструкцыі па падрыхтоўцы заяўкі можна знайсці тут або тут.
Больш інфармацыі — па спасылцы
