Як зарабляць відэаблогерам? 43 тэзы ад Юрыя Дудзя з канферэнцыі Meduza
На штогадовай медыяканферэнцыі “Медузы” ў Маскве “Шторм-2018. Где деньги?” Юрый Дудзь распавёў, як здымаць папулярныя відэа і рабіць іх камерцыйна паспяховымі. А сябра БАЖ Вадзім Мажэйка наведаў канферэнцыю ды пераказвае і каментуе самыя цікавыя тэзы.

Фота feedler.life
Юрый Дудзь — галоўны рэдактар Sports.ru і зорка YouTube. Ён здымае выдатныя інтэрв’ю з самымі рознымі героямі (ад забароненага ў Беларусі рэпера Face да змагара з карупцыяй Навальнага), а таксама дакументальныя фільмы (напрыклад, пра гісторыю MTV у Расіі).
YouTube — гэта тэлевізія будучыні, а для новага пакалення — ужо і сучаснасці. Папулярныя беларускія відэаблогеры збіраюць прагляды сотнямі тысяч, і цікаўнасць міліцыі падкрэслівае іх уплыў на грамадства. Тым часам трэнды беларускага YouTube дагэтуль збольшага складаюцца з відэа расійскай вытворчасці. І гэта не прапаганда RT, а забаўляльны ды грамадска-палітычны прадукт відэаблогераў Расіі, якія ўмеюць зарабляць і таму маюць магчымасць інвеставаць у вытворчасці якаснага, прывабнага відэа.
Тры шляхі зарабляць на YouTube
1. Медыйная рэклама (жоўтыя палоскі на таймлайне ролікаў) прыносіць прыкладна ад $ 200 да $ 700 за мільён праглядаў. Таму тыя, хто лічыць, што дастаткова проста выкладаць на свой канал відэа і грошы самі будуць ісці ў дастатковай колькасці, памыляюцца.
- 
Гэтыя лічбы моцна залежаць ад таго, наколькі рэкламадаўцы лічаць рынак перспектыўным. Мільён прагладаў у ЗША прыносіў бы ў 8–10 разоў болей. 
- 
Блогеры, у якіх 200–500 тысяч падпісантаў, у ЗША жывуць добра, а ў Расіі гэтага не тое каб дастаткова. 
Беларускі рынак, відавочна, яшчэ менш прывабны для рэкламадаўцаў, таму разлічваць на лёгкія грошы ад медыйнай рэкламы не варта, а над колькасцю падпісантаў трэба моцна працаваць.
2. Офлайн актыўнасці — напрыклад, карпаратывы. На гэтым рынку ёсць моцныя прафесіяналы з эстрады, але відэаблогеры пакрысе адваёўваюць нішу.
- 
“Часы, калі ты працуеш на ТБ і цябе жадаюць дзяўчаты і хлопцы ў розных гарадах Расіі, ужо мінулі”. 
- 
Афтограф-сесія ў новым гандлёвым цэнтры можа прынесці не меней грошай, чым відэа на YouTube-канале. 
У Беларусі мы бачылі, здаецца, толькі як Улад Бумага адзначаў свой дзень народзінаў у ГЦ “Галерэя Мінск”. Звычайна новыя гіпермолы адчыняюцца зніжкамі на харчы, якія збіраюць натоўпы бабулек. Але рынак гандлёвых цэнтраў насычаецца, таму новыя гульцы могуць звярнуць увагу і на відэаблогераў.
3. Інтэграцыі (часткі відэа, дзе блогер асабіста рэкламуе тавар альбо паслугу, заключыўшы дамову з рэкламадаўцам) — самы эфектыўны шлях.
- 
Інтэграцыя каштуе ад 150 тысяч да двух мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна ад 2 да 27 тысяч еўра). 
- 
Інтэграцыя мусіць не проста рэкламаваць прадукт, але несці новыя веды, цікавую інфармацыю. Альбо гэта мусіць быць музычны кліп ці гумар, “але гэта не пра мяне”. 

20 правілаў працы з рэкламадаўцамі
1. Не скнарнічаць. Хопіць адной рэкламнай паўзы на інтэграцыю.
- 
“Усіх грошай не зарабіць, а вось раззлаваць людзей вельмі лёгка — а яны ж наш капітал”. 
- 
Калі ўжо вельмі трэба ўключыць у ролік рэкламу другога спонсара, то зрабіце гэта хітрэй: напрыклад, падчас здымкаў выкарыстоўвайце брэндзіраваны чахол для тэлефона, які трымаеце ў руках. 
- 
У нас ёсць своеасаблівая акцыя для першых гледачоў: першыя суткі ў відэа няма медыйнай рэкламы. 
2. Рэкламуй тое, чым сам карыстаешся.
- 
“Па-першае, гэта больш эфектыўна; па-другое, гэта элемент пацанства”. 
- 
Калі я амбасадар “Альфа-банку”, дык я і карыстаюся заўсёды іх карткай. А адзін знаёмы, які амбасадар брэнду смартфонаў, карыстаецца айфонам і хаваецца ад камеры — маўляў, не здымайце мяне з айфонам, мне нельга. Ну гэта ж смешна! 
- 
Калі я ў роліку з Чычваркіным рэкламаваў Durex, у каментарах пісалі — ну ўсё, зкаціўся, гандоны рэкламуе. А я ганарыўся, бо Durex жа рэальна крутыя. 
3. Не ленавацца. Рабіце рэкламу не горшай за асноўны кантэнт. А то ў некаторых відэаблогераў адразу панылы твар, калі пачынаецца інтэграцыя.
- 
Я шукаў 40 гадзінаў у сваім раскладзе, каб злятаць у Галандыю адмыслова дзеля запісу інтэграцыі з Ostrovok.ru у замку, дзе спыняўся Пётр I, а цяпер кожны можа там зняць нумар за 150 еўра. 
4. Не спойлерыць. Я ніколі не распавядаю нават рэкламадаўцу, хто будзе наступным госцем.
- 
А тыя патэнцыйныя рэкламадаўцы, якія патрабавалі ведаць госця загадзя і паводзілі сабе па-хамску, “былі пасланыя ў дупу”. 
- 
Рэклама не ўплывае на кантэнт, адзінае што варта пазбягаць недарэчнага суседства (накшталт навінаў пра смерць і гумарной рэкламы). 
5. Толькі афіцыйныя кантракты. Гэта страхуе ад рызыкаў і робіць працэс больш лёгкім.
- 
Хоць шмат хто з відэаблогераў дагэтуль не зарэгістраваў ІП. 
6. Толькі адэкватныя кліенты. Каб не губляць час на канфлікты.
- 
“Нават калі грошы на гарызонце фантастычныя, ад якіх перасыхае ў горле, — усё роўна правярайце адэкватнасць і рэпутацыю кліента”. 
- 
У відэа з Грудзініным (кандыдат у прэзідэнты Расіі ад КПРФ у 2018 годзе) мы пабіліся ад заклад, што калі ён набярэ болей за 15 %, то я пагалюся налыса, а калі меней — то ён паголіць вусы. І вось 18 сакавіка выбары, а 22 сакавіка ў мяне запланаваныя здымкі ў рэкламе Head & Shoulders — і калі што, я быў гатовы адмовіцца да кантракта. 
- 
Грудзінін набраў меней 15% і галіцца не давялося, але Head & Shoulders гатовыя былі шукаць варыянты і супрацоўнічаць — вось што такое адэкватны рэкламадаўца. 
- 
“Мы ў інтэрнэце, а не ў глянцавым часопісе — тут варта рэагаваць аператыўна”. 
Грошы: пра заробкі і траты
- 
Мой заробак на Sports.ru — 220 тысяч расійскіх рублёў. 
Гэта каля 3 000 еўра да ўсіх вылікаў і сплаты падаткаў.
- 
Што тычацца прыбытку з блога, то лічбы з рэйтынгу блізкія да рэчаіснасці. 
Згодна з рэйтынгам РДАБ, Юрый Дудзь займае 4 месца сярод самых паспяховых відэаблогераў Расіі, і за другое паўгоддзе 2017 года яго даход склаў 17,6 мільёнаў рублёў, то бок каля 240 тысяч еўра.
- 
Дакументальны фільм на канале “вДудь” каштуе ад 700 тысяч да мільёна рублеў [9 500 — 13 700 еўра]. 
- 
Не рабіць “дорага-багата” — “гэта павялічвае адлегласць да поціску рукі”, аддаляе ад аўдыторыі. 
- 
Некаторыя толькі пачынаюць здымаць відэаблог, а ў іх ужо ёсць наёмны прадусар, які ўсё арганізуе. 
- 
За 55 выпускаў “вДудь” не было ніводнага госця, якога запрашаў бы не я. Таксама я асабіста бранірую студыі для здымкаў і набываю ўсім у камандзе авіаквіткі, у тым ліку часам за сваі мілі. 
- 
Івангай ужо 8 месяцаў не выпускае новыя відэа, але ў яго за апошні месяц 30 мільёнаў праглядаў. 
Калі падлічыць прыбыткі ад медыйнай рэкламы па формуле Дудзя, то гэта мінімум $6000 у месяц. То бок відэаблог можа быць крыніцай нават пасіўнага прыбытку.
- 
Заходзіць у YouTube не позна — толькі цяпер пойдуць вялікія грошы. 

Пра медыя
- 
Мая асноўная праца — усё яшчэ Sports.ru. 
- 
“Сёння — гэта часова”: старыя зоркі YouTube ужо сыходзяць. 
- 
Рабіць пісьмовы кантэнт альбо кіраваць ім запатрабавана заўсёды. 
- 
“Галоўны рэдактар мусіць быць хоць бы ментальна акцыянерам кампаніі”. 
- 
Перавага Sports.ru як медыя — унутраная дэмакратыя і крытыка на планёрках. 
- 
Я працую ў адным з апошніх медыя ў Расіі. 
 @bajmedia
                        @bajmedia