• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак у Школу маладога пісьменніка (дэдлайн — 20 кастрычніка)

    Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Навучанне ў ШМП працягваецца з лістапада 2025 па травень 2026 году, заняткі будуць праходзіць па суботах. Сёлета выкладаюць Ульяна ВерынаМарына Казлоўская і Андрэй Хадановіч.

    школа маладога пісьменніка

    Школа працуе з 2012 году як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.

    Пастаянныя выкладчыкі дадуць вам асновы тэорыі паэзіі, прозы і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі. Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў, выдаўцоў, навукоўцаў, дызайнераў і мастакоў кнігі.

    Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — on-line сустрэчы. Таму краіна вашага пражывання не стане перашкодай.

    Правілы афармлення заяўкі

    Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў. Заяўка павіннa ўключаць:

    1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2—5 старонак;
    2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу маладога пісьменніка;
    3) спіс з 5—10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

    Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню bellit.info@gmail.com разам адным файлам у фармаце .doc (.docx). Тэма электроннага ліста: Школа 2025—2026.

    На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, дату нараджэння, e‑mail і найлепшы спосаб сувязі. Файл назавіце наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Kupala_Janka.docx

    Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу, колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

    Дэдлайн дасылкі заявак — 20 кастрычніка 2025 году. Падвядзенне вынікаў — канец кастрычніка 2025 году. Першыя заняткі — 1 лістапада.

    Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з падцверджаннем на e‑mail.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці