«Зеркало» шукае кіраўніка SMM-кірунку
«Зеркало» адкрыла вакансію кіраўніка smm-каманды. Рэдакцыя шукае лідэра, які будзе адказваць у найбуйнейшым беларускім незалежным медыя за стварэнне і дыстрыбуцыю кантэнту на мностве платформ.

Фота: «Зеркало»
Абавязкі:
- Кіраваць камандай, якая працуе на розных пляцоўках;
- Паляпшаць існуючыя механізмы дыстрыбуцыі кантэнту і знаходзіць новыя спосабы яго дастаўкі аўдыторыі;
- Развіваць прысутнасць медыя «Зеркало» на ключавых платформах — Telegram, Instagram, TikTok (мае ўласнага кіраўніка, задачы абмяжоўваюцца супервізіяй) — і тэставаць новыя пляцоўкі;
- Аналізаваць эфектыўнасць SMM-стратэгіі, укараняць новыя падыходы, трымаць руку на пульсе трэндаў у медыя;
- Узаемадзейнічаць з рэдакцыяй для аператыўнага распаўсюджвання кантэнту.
Што рэдакцыя чакае ад кандыдатаў:
- Вопыт працы ў журналістыцы не менш за 3 гады (вопыт у SMM будзе перавагай);
- Вопыт кіравання камандай або праектам у медыя;
- Разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных платформах;
- Навыкі стратэгічнага планавання і аналітыкі, жаданне працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных;
- Гатоўнасць да эксперыментаў і ўменне абгрунтоўваць свае гіпотэзы;
- Разуменне беларускага медыярынку і асаблівасцяў працы з аўдыторыяй;
- Добрыя камунікацыйныя навыкі.
Што рэдакцыя прапануе:
- Белую зарплату, памер якой будзе ўстаноўлены па выніках сумоўя;
- Магчымасць працаваць з найбуйнейшай аўдыторыяй у беларускім медыяполі;
- Уплыў на стратэгію і развіццё лічбавых платформ;
- Падтрымку ў рэалізацыі ідэй.
«Зеркало» па-ранейшаму не можа працаваць з супрацоўнікамі з Беларусі, таму рэдакцыя шукае людзей, якія знаходзяцца ў ЕС (пажадана, у Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.
Калі вас зацікавіла вакансія — дасылайце водгукі на editors@zerkalo.io з тэмай «Кіраўнік smm-кірунку». Акрамя рэзюмэ, раскажыце ў лісце пра сябе і чаму вы хочаце працаваць у рэдакцыі «Зеркало».
