«Журфак па суботах»: адукацыйны курс для беларускіх журналістаў, якія хочуць большага (дэдлайн — 22 верасня)
Стартаваў набор на другі модуль адукацыйнага праекта «Журфак па суботах», які будзе праходзіць афлайн у Вільнюсе і Варшаве.
4 кастрычніка ў Вільнюсе (БАЖ) і 11 кастрычніка ў Варшаве (PressClub) стартуе другі адукацыйны модуль для журналістаў, якія працуюць у рэдакцыях беларускіх незалежных медыяў. «Журфак» мае супольную праграму незалежна ад горада навучання.
Падаць заяўку на ўдзел у «Журфаку» можна ўжо сёння!
Унікальнасць праекта «Журфак па суботах» у тым, што гэта не набор асобных тэматычных трэнігаў, а суцэльная адукацыйная праграма, якая пабудаваная на пакрокавых этапах стварэння матэрыялу.
Навошта вам гэта патрэбна?
- Вы зможаце паглядзець на журналістыку па-новаму, пазнаёміцеся з сістэмай, па якой працуюць заходнія медыі.
- Навучыцеся крэатыўна працаваць з ідэямі, інфармацыяй і аўдыторыяй. Атрымаеце больш грунтоўныя навыкі па AI, SEO, пабудове cупольнасці вакол медыя.
- Папрацуеце над складанымі этычнымі кейсамі
- Зможаце стварыць сваю гісторыю, якой будзеце ганарыцца. Кожны студэнт будзе мець падтрымку ментара-трэнера, з якім на працягу курса зможа працаваць над сваёй гісторыяй. На 10 занятку вас будзе чакаць пітчынг вашага лонгрыду.
Кожны ўдзельнік пройдзе праз поўны цыкл працы над журналісцкім матэрыялам — ад ідэі да гатовай публікацыі і распаўсюду.
На «Журфаку па суботах» увесь адукацыйны працэс адбываецца ў форме трэнінгаў і практыкі.
Сярод трэнераў — практыкуючыя журналісты і рэдактары, якія маюць трэнерскую адукацыю. У Вільнюсе гэта: Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы», вядучая ТОК, Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life, Ірына Новік, рэдактарка, медыяменеджарка, Яніна Мельнікава, галоўная рэдактарка «Зялёнага парталу», Зоя Хруцкая, менеджарка PALATNO Media, Аляксандр Ярашэвіч, сузаснавальнік «Бюро Медыя».
Праграму адмыслова для «Журфака» распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка, медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kiyv Post.
Чаму будзеце вучыцца
Заняткі праходзяць афлайн у Вільнюсе і Варшаве па суботах 10 тыдняў запар: ад кастрычніка да сярэдзіны снежня.
Курс збудаваны так, што кожную суботу студэнты праходзяць адзін крок да стварэння гісторыі:
- ідэя
- збор інфармацыі па сістэме 4 вёдраў і тэхнікі інтэрв’ю
- факусіроўка
- план гісторыі (лід, натграф, ключавая цытата, структура, пяць схемаў для патрэбаў журналіста)
- чарнавік гісторыі
- фактчэкінг
- рэдактура
Таксама будуць вывучацца тэмы:
- АІ
- User needs 2.0
- Журналісцкая этыка
- OCCRP guidelines
- Як не выгараць журналістам
- Праца з супольнасцю
- SMM
- Мультымедыйнае планаванне
- SEO-аптымізацыя
Падрабязная праграма ТУТ.
Як зарэгістравацца
Дэдлайн падачы заявак на курс: 22 верасня 2025 года, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні.
Калі вы жывяце ў Літве, для ўдзелу ў курсе запоўніце: ЗАЯЎКА ДЛЯ ВІЛЬНЮСА.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: zurfak@baj.media.
Калі вы жывяце ў Польшчы, для ўдзелу ў курсе запоўніце: ЗАЯЎКА ДЛЯ ВАРШАВЫ.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: zurfak@solidarityby.eu.
Між іншым: адукацыйная праграма «Журфак па суботах» складаецца з трох модуляў
- Сакавік-травень 2025 года: прайшоў першы модуль для журналістаў-пачаткоўцаў: тады ў Вільнюсе і Варшаве адукацыйны курс прайшлі 32 журналісты. Пачаткоўцы напісалі 58 артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў беларускіх незалежных медыях (і шмат для каго гэта былі першыя публікацыі ў жыцці). Дзякуючы «Журфаку» 9 чалавек знайшлі новую працу ў рэдакцыях.
- Кастрычнік-снежань 2025 года: другі модуль паглыбляе базавыя веды і паказвае іншую сістэму працы журналістам, якія ўжо працуюць у рэдакцыях,
- Вясна 2026 года: трэці модуль будзе прысвечаны спецыялізацыі.
«Журфак па суботах» — супольны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
