Журналісцкія байкі: «А як нам тады з вамі змагацца?..»
29 снежня 2011
Напрыканцы мінулага года вырашылі мы зарэгістраваць газету «Химик. Два города». Паехалі ў Міністэрства інфармацыі ва ўстаноўлены дзень, у тыя гадзіны, калі яны працуюць. Прыйшлі з калегам, прынеслі дакументы на рэгістрацыю.
Нам там выказалі заўвагі па афармленні, мы іх схадзілі два разы перааформілі, раздрукавалі, зноў прыйшлі… Ну і паміж іншым я задаў пытанне: «Скажыце, як нам падрыхтавацца да рэгістрацыі так, каб мы падалі дакументы па ўсіх пунктах — і нас зарэгістравалі?..»
На што мне адказалі: «А як нам тады з вамі змагацца?»
Сяргей БАЛАЙ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Два гады пазбаўлення волі і гіганцкі штраф у 20 тысяч рублёў за «супрацоўніцтва» з «Белсатам»
22.04.2024
Кіраўнікам дзяржаўных газет у Беларусі плацяць максімальна магчымы заробак
05.11.2024
Цифровое медиапотребление в 2024 году: глобальные тренды и ключевые инсайты
03.01.2025
КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу на незаконную ліквідацыю БАЖ
31.07.2024