Журналістыка ў крызісныя часы: стрым з галоўрэдам Hrodna.life Аляксеем Шотам (17 красавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыя HUB9 ладзіць вэбінар пра крызісную журналістыку з трансляцыяй на YouTube.
Калі: 17 красавіка, 18:00 (мінскі час)
Дзе: YouTube-канал HUB9
У эфіры з галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам будуць абмяркоўваць выклікі і асаблівасці працы журналістаў у крызісных сітуацыях.
Тэмы эфіру:
- Крызісная сітуацыя — яна крызісная для каго? Для журналістаў, для аўдыторыі ці для герояў?
- Як гарантаваць бяспеку ўсіх-усіх-усіх?
- Ці прынцып «не нашкодзь» ужо пераважыў у працы журналістаў грамадскую значнасць?
- Як пераадольваць абмежаванні, якія пастаянна ўводзяць для беларускіх журналістаў улады?
- Якія крыніцы яшчэ засталіся ў нас?
- Ці нехта аплаціць журналістыку, якая трапіла ў перманентны крызіс?
- Дзе праходзіць мяжа паміж аб’ектыўнасцю і эмацыйнасцю ў матэрыялах?
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў