Архіў
Фінансавая падтрымка медыяінавацый для беларускіх рэдакцый у выгнанні (дэдлайн — 22 кастрычніка)
X Fund запрашае незалежныя медыя з Беларусі і Расіі ў выгнанні падаваць заяўкі на праекты, якія аптымізуюць працу рэдакцыі.
Прэзентацыя і абмеркаванне даследавання: «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» (дэдлайн — 21 кастрычніка)
ІншыЯ, Razam e.V і БАЖ правялі даследаванне, каб адказаць на гэтыя пытанні. Вынікам даследавання таксама сталі рэкамендацыі і парады НДА і медыя адно аднаму пра тое, як можна паляпшаць сітуацыю і ўзмацняць супрацоўніцтва паміж рознымі сектарамі.
Літаратурная рэзідэнцыя для аўтарак з досведам вымушанай міграцыі (дэдлайн — 20 кастрычніка)
Fem.Cultural Network запрашае пачынаючых аўтарак з Беларусі і Украіны на літаратурную рэзідэнцыю ў Нямеччыне.
Праграма па камьюніці-білдынгу «Цяпліца» (дэдлайн — 23 кастрычніка)
«РАДА» запрашае ў школу па стварэнні камьюніці, якое аб’ядае людзей вакол вашай справы.
Журналістыка падчас вайны. Як украінскія медыя захоўваюць планку і якім досведам могуць падзяліцца з беларусамі. Сустрэча з Сяргеем Таміленкам
9 кастрычніка Вільню наведае прэзідэнт Саюза журналістаў Украіны, рэдактар, інтэлектуал, заслужаны журналіст Украіны Сяргей Таміленка.
Збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча 2025 (дэдлайн — 15 кастрычніка)
Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.
PRADMOVA ў Вільні распачынае свой сёмы фестывальны сезон (10–12 кастрычніка)
Фестываль PRADMOVA вітае гасцей у Вільні насычанай 3‑дзённай праграмай культурных падзей, прысвечаных беларускай літаратуры, гісторыі і мастацтву. Дзясяткі імпрэз на дзвюх пляцоўках — у клубе Paviljonas і Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча — збяруць аматараў і аматарак інтэлектуальнай кнігі.
Прыём заявак у Школу маладога пісьменніка (дэдлайн — 20 кастрычніка)
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Навучанне ў ШМП працягваецца з лістапада 2025 па травень 2026 году, заняткі будуць праходзіць па суботах. Сёлета выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч.
Практычны варкшоп: AI для рэальнай працы журналіста (дэдлайн — 6 кастрычніка)
Ад аналітыкі да агучкі — усё, што працуе сёння!
Варкшоп «Інклюзіўныя тэксты: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць» (дэдлайн — 28 верасня)
Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем усіх, хто стварае кантэнт пра людзей, правесці разам 23–24 кастрычніка (чацвер-пятніца) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільні.
Фотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography (дэдлайн — 10 кастрычніка)
Іспанская арганізацыя «Médicos del Mundo» прымае заўкі на конкурс дакументальнай і гуманітарнай фатаграфіі Luis Valtueña International Humanitarian Photography Award. Чакаюць працы на тэмы правоў чалавека, няроўнасці, войнаў, вымушанай міграцыі і сацыяльнай ізаляцыі.
Праваабаронцы запрашаюць на Human Autumn Camp (дэдлайн — 29 верасня)
Праваабаронцы Human Constanta падрыхтавалі 5‑дзённую інтэнсіўную праграму: семінары, варкшопы, гульні і працы ў камандах на Human Autumn Camp, які адбудзецца 23–28 лістапада 2025 года ў Польшчы.
Вэбінар «Не ўсё так адназначна». Як выявіць маніпуляцыю ў медыях з першай фразы» (рэгістрацыя — да 30 верасня)
Фраза «Не ўсё так адназначна» гучыць як запрашэнне да дыскусіі, але на самой справе — гэта хітры прыём маніпулятараў. Яго выкарыстоўваюць, каб збіць нас з панталыку, падарваць давер да медыяў і прымусіць аўдыторыю рэагаваць так, як выгадна прапагандзе.
Курс Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі (дэдлайн — 22 верасня)
Цэнтр новых ідэй адкрывае набор на Data + Research Lab у межах Кампуса палітычнай навукі.
«Журфак па суботах»: адукацыйны курс для беларускіх журналістаў, якія хочуць большага (дэдлайн — 22 верасня)
Стартаваў набор на другі модуль адукацыйнага праекта «Журфак па суботах», які будзе праходзіць афлайн у Вільнюсе і Варшаве.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці