• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Фонд JX прапануе беларускім медыям у выгнанні фінансавую падтрымку (дэдлайн — 12 ліпеня)

    Фонд JX аб’явіў дзве фінансавыя магчымасці для незалежных беларускія СМІ ў выгнанні: адна для медыяў з гадавым бюджэтам менш за 225 тысяч еўра, другая (сумесна з IFPIM — Міжнародным фондам СМІ, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс), — для медыяарганізацый з бюджэтам больш за гэтую суму.
    09.07.2025

    Прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards (дэдлайн — 14 ліпеня)

    Прэмія ўручаецца відэажурналістам з усяго свету за самаадданасць. Цырымонія праходзіць у Паўднёвай Карэі.
    09.07.2025

    Летняя школа па лічбавай бяспецы для журналістаў і медыяспецыялістаў (дэдлайн — 8 ліпеня)

    Сетка рэсурсных цэнтраў Refo­rum Space сумесна з Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашае беларускіх журналістаў, рэдактараў і спецыялістаў па камунікацыях, якія працуюць у незалежных медыях ці грамадзянскіх ініцыятывах (НКА), на летнюю школу па лічбавай бяспецы.
    07.07.2025

    Bump Up! Праграма для стваральнікаў кантэнту (дэдлайн — 20 ліпеня)

    Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці і WatchDog.md запрашаюць актывістаў, спецыялістаў па камунікацыях і стваральнікаў кантэнту з Беларусі, Украіны, краін Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі на трохдзённую сустрэчу.
    02.07.2025

    Як выжыць з абмежаванымі рэсурсамі, калі вы — беларускае медыя (дэдлайн — 11 ліпеня)

    Беларускія медыя ў выгнанні — гэта гісторыя пра супраціў, практыку і знаходлівасць. У эпоху, калі фінансаванне скарачаецца, а выклікі множацца, як знайсці шлях наперад?
    01.07.2025

    Анлайн-сустрэча «Бяспека працоўных файлаў: як абараніць дадзеныя вашай каманды» (8 ліпеня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій правядзе інтэрактыўную сустрэчу «Бяспека працоўных файлаў: як абараніць дадзеныя вашай каманды». Мерапрыемства адрасавана грамадзянскім актывістам, журналістам, валанцёрам і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай бяспекі.
    01.07.2025

    Міжнародны трэнінг Reflect to Connect (дэдлайн — да 30 чэрвеня)

    Маладых людзей з Беларусі, Італіі і Германіі запрашаюць далучыцца ў жніўні 2025 года да міждысцыплінарнага навучання ў Еўрапейскім цэнтры адукацыі і сустрэч моладзі ў Ваймары (EJBW).
    24.06.2025

    БАЖ запрашае калег на Медыякэмп у Літве 19–20 ліпеня

    Сябраў БАЖ і прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці запрашаем набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным медыякэмпе «За Кадрам», які пройдзе ў сярэдзіне лета на тэрыторыі ўтульнай сядзібы пад Коўна.
    24.06.2025

    Воркшоп «Использование искусственного интеллекта в решении редакционных задач» (26 июня, Вильнюс)

    Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute (DMI) приглашает журналистов на оффлайн-воркшоп по использованию искусственного интеллекта в работе медиа.
    23.06.2025

    Прэмія за журналістцкія матэрыялы на тэму правоў дзіцяці (дэдлайн — 20 ліпеня)

    Арганізацыя Save the Chil­dren запрашае да ўдзелу ў штогадовай прэміі Glob­al Media Awards, якая адзначае выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі ў абарону правоў дзяцей. У конкурсе могуць прыняць удзел журналісты з усяго свету.
    23.06.2025

    Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (дэдлайн — 31 жніўня)

    Eidolon cen­tre for Every­day Pho­tog­ra­phy (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на cтыпендыі для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Insta­gram і Tik­Tok.
    23.06.2025

    Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе (дэдлайн — 1 ліпеня)

    3‑га ліпеня ў Вільнюсе пройдзе цёплая вечаровая сустрэча, дзе журналіст_кі і актывіст_кі сустрэнуцца ў нефармальнай атмасферы, каб лепш зразумець адно аднаго, падзяліцца досведам супрацоўніцтва і, магчыма, пачаць нешта новае разам. Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
    19.06.2025

    Анлайн-сустрэча «Сакрэты лічбавай бяспекі: вучымся хаваць сляды і даныя» (24 чэрвеня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу аб тым, як змяншаць лічбавы след і пазбягаць непажаданай увагі ва ўмовах павышаных рызык. Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Расіі, Беларусі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
    18.06.2025

    Тыдзень супраць катаванняў: мерапрыемствы ў 2025 годзе (з 23 па 29 чэрвеня)

    З 23 па 29 чэрвеня каманда Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі сёмы раз ладзіць кампанію «Тыдзень супраць катаванняў», прымеркаваную да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня).
    17.06.2025

    Да 30-годдзя БАЖ. Віленскі сплаў салідарнасці на байдарках (28 чэрвеня)

    БАЖ запрашае беларускіх журналістаў і літоўскіх калег прыняць удзел у сяброўскім сплаве на байдарках «Медыі на хвалі» па рэчцы Мерычанка па слядах Адама Міцкевіча і Томаша Зана.
    12.06.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці