Гранты
Гранты для журналістаў ад The Stringer Foundation (дэдлайн — 31 снежня)
The Stringer Foundation прапануе гранты незалежным журналістам па ўсім свеце. Фонд падтрымлівае тых, хто расследуе злоўжыванняў уладай, выкрывае несправядлівасць у адносінах да грамадскасці і абараняе праўду.
Прэмія для журналісцкіх праектаў Recherchepreis Osteuropa (дэдлайн — 15 студзеня)
Прымаюцца заяўкі на прэмію Recherchepreis Osteuropa 2026. Конкурс мае на мэце падтрымаць журналісцкія праекты з Усходняй Еўропы.
Фінансавая падтрымка медыяінавацый для беларускіх рэдакцый у выгнанні (дэдлайн — 22 кастрычніка)
X Fund запрашае незалежныя медыя з Беларусі і Расіі ў выгнанні падаваць заяўкі на праекты, якія аптымізуюць працу рэдакцыі.
Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (дэдлайн — 1 верасня)
Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.
Вышаградскія гранты на праекты 2025 (дэдлайн — 1 чэрвеня)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Кароткатэрміновыя гранты на распрацоўку бізнес-ідэй для медыяў у выгнанні (дэдлайн — 27 кастрычніка)
Фонд JX запрашае незалежныя СМІ з Беларусі і Расіі, якія зараз працуюць у эміграцыці, падаць заяўку на фінансавую падтрымку і кансультацыі для распрацоўкі бізнес-ідэй.
Праграма падтрымкі СМІ і журналістаў у выгнанні «Галасы ў выгнанні» (дэдлайн — 28 красавіка)
CFI, «Рэпарцёры без межаў» (RSF), SINGA і «Дом журналістаў» (MDJ) запускаюць «Галасы ў выгнанні» (Voix en Exil) — новы праект падтрымкі і суправаджэння журналістаў і СМІ ў выгнанні. Францыя будзе адным з галоўных накірункаў для журналістаў у выгнанні.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці