• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магчымасці

    Архіў магчымасцяў

    Медыяхакатон «Пра Людзей» (дэдлайн — 10 красавіка)

    Афлайн-мерапрыемства ў Вільні для прадстаўні_ц беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі. Можна будзе прапанаваць тэмы пра дзейнасць сваіх арганізацый беларускім СМІ.

    Стыпендыя ў школу-летнік Journey у Празе (дэдлайн — 6 красавіка)

    Журналісцкую праграму ў летніку Jour­ney вядуць лепшыя спецыялісты з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New York­er, Bloomberg, Reuters, Asso­ci­at­ed Press і інш. Шэраг выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.

    Семінар «Этычныя стандарты журналісцкай працы ў экстрэмальных сітуацыях ад AFP» (Вільня, 16 і 17 красавіка)

    Семінар ладзіць Agence France-Presse (AFP) — адно з трох галоўных інфармацыйных агенцтваў у свеце. Спікеры падзеляцца з удзельнікамі распрацаванымі стандартамі для абароны сваёй незалежнасці, журналістаў, іх крыніц і іх камунікацый.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці