• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Дзмітрыя Казлова трымаюць у мазырскай калоніі строгага рэжыму

    Блогер з Барані Дзмітрый Казлоў, вядомы падпісчыкам як «Серый Кот», адбывае дадатковы год зняволення, прысуджаны яму паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса, у папраўчай калоніі строгага рэжыму № 20 у Мазырскім раёне.

    Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот).

    Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот). Фота: «Радыё Свабода»

    Былыя зняволеныя, якія былі разам з Дзмітрыем Казловым у ПК-20, адзначаюць, што ён трымаецца спакойна і крыху адасоблена, шмат чытае, у тым ліку Біблію. Шмат курыць, хаця да зняволення не курыў зусім. Апошні крымінальны вырак — яшчэ год за кратамі, вынесены яму восенню 2024 года па абвінавачанні ў непадпарадкаванні адміністрацыі бабруйскай папраўчай калоніі № 2, успрыняў мужна.

    Падчас знаходжання блогера ў мазырскай калоніі былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» абодва YouTube-каналы, якія прынеслі яму шырокую вядомасць — «Серый Кот» і «Серый Кот Стримы».

    Агулам Дзмітрый Казлоў знаходзіцца за кратамі ўжо больш за пяць гадоў. Яго затрымалі 10 чэрвеня 2020 года і больш за год утрамлівалі ў следчым ізалятары. 25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прызнаў Казлова і яшчэ шасцярых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» вінаватымі паводле часткі 1 артыкула 13 і часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

    28 лістапада 2024 года Дзмітрый павінен быў вызваліцца з бабруйскай папраўчай калоніі № 2 пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі і дадалі да адбытага ўжо тэрміну яшчэ адзін год зняволення. Яму засталося адбыць за кратамі чатыры месяцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці