• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ абвесціў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыяпраект «Пра Віцебск», ініцыятывы Democratic Media Institute і Nastaunik.info

    МУС Беларусі 5 сакавіка папоўніла «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У спіс дададзеныя медыяпраект «Пра Віцебск», ініцыятывы Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute і Nastaunik.info.

    YouTube-канал «Пра Віцебск»

    Скрыншот выпуску YouTube-канала «Пра Віцебск»

    У дакуменце пазначана, што рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі ад 28 лютага 2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаная «група грамадзян з ліку кіраўнікоў і актыўных ўдзельнікаў сеткавых інтэрнэт-рэсурсаў з агульнай назвай «Пра Віцебск». На думку сілавога ведамства, яны ажыццяўляюць «экстрэмісцкую дзейнасць» праз пералічаныя акаўнты на розных платформах:

    • старонку ў Tik­Tok з ідэнтыфікатарам tiktok.com@viteblyanka,
    • старонку ў Іnsta­gram з ідэнтыфікатарм instagram.com/pravicebsk,
    • YouTube-канал з ідэнтыфікатарам youtube.com@kociki,
    • YouTube-канал з ідэнтыфікатарам youtube.com@pravtb.

    Усе гэтыя рэсурсы на дадзены момант недасяжныя. Раней яны неаднаразова (з рознымі ідэнтыфікатарамі) прызнаваліся «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    У якасці асоб, якія, на думку КДБ Беларусі, здзяйсняюць «экстрэмісцкую дзейнасць», згадваюцца Ірына Базылевіч, Яўгенія Патапава, Наталля Лантух, Сяргей Пятроў.

    Усе гэтыя звесткі апублікаваныя на сайце МУС праз тыдзень пасля таго, як рашэнне пра прызнанне медыяпраекта «Пра Віцебск» «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае і ўступіла ў сілу.

    КДБ абвесціў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыяпраект «Пра Віцебск», ініцыятывы Democratic Media Institute і Nastaunik.info
    Амаль праз два месяцы пасля прыняцця адпаведнага рашэння ў «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» з’явілася інфармацыя пра ініцыятыву Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute. КДБ Беларусі прызнаў яе «экстрэмісцкім фармаваннем» яшчэ 12 студзеня 2025 года.

    У якасці асоб, якіх КДБ лічыць датычнымі да дзейнасці Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute, згадваюцца:  

    • Герман Бярнотас (Гардзееў), грамадзянін Літвы,
    • Марыя Буднік,
    • Сяргей Сацюк,
    • Георгі Загайнаў,
    • Ганна Валынец,
    • Дзмітрый Гамеза,
    • Нікіта Моніч,
    • Дзмітрый Новікаў,
    • Аляксандр Кухта,
    • Андрэй Казакевіч,
    • Яраслаў Раманчук,
    • Максім Жбанкоў,
    • Аляксандр Чарнуха.

    КДБ лічыць, што «экстрэмісцкую дзейнасць» названыя асобы і «група грамадзян, аб’яднаных ініцыятывай Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute» ажыццяўлялі праз наступныя анлайн-рэсурсы:

    - Інтэрнэт-сайт dmi.lt;

    - Старонкі ў Face­book з назвамі Demo­c­ra­t­ic­Me­di­aIn­sti­tute і «Max Zhbankou/Максим Жбанков»;

    - Старонкі ў Insta­gram з назвамі democratic.media.institute, @zhbankou_ і ministar_sepultury;

    - YouTube-каналы з назвамі «Около Культуры с Никитой Моничем», «Непарадный путеводитель», «Batush­ka ответит», «Няпростая гісторыя», «Экономика здравого смысла|Ярослав Романчук», «ШопингКульт», «Міністэрства сепультуры»;

    - Telegram-суполкі Max Zhbank­ou і «Беларуская музыка».

    Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ў розны час былі ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    КДБ абвесціў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыяпраект «Пра Віцебск», ініцыятывы Democratic Media Institute і Nastaunik.info

    Паводле рашэння КДБ Беларусі ад 12 студзеня 2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» абвешчаны і грамадскі праект Nastaunik.info, прысвечаны беларускай кольнай адукацыі . Яго рэсурсы, згаданыя на сайце МУС, таксама раней прызнаваліся «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», гэта:

    • старонкі ў Face­book з назвамі Nastaunik.info, «Марина Зелёная», «Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры», «Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для урокаў»;
    • старонкі  ў сацсетках Insta­gram, Х, «ВКонтакте» і  «Одноклассники» з назвай  Nastaunik.info;
    • YouTube-канал Nas­tau­nikIn­fo.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці