КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем інтэрнэт-сэрвіс «Письмо.бел»
Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкім фармаваннем сайта «Письмо.бел» было прынятае і ўступіла ў сілу яшчэ 15 лістапада. Але афіцыйнае паведамленне з’явілася толькі сёння.
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2024/12/pismo-3.webp)
Фота: pexels.com
Пра гэта стала вядома з абноўленага 9 снежня «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС.
У рашэнні КДБ № 4/41–15 «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці» згадваюцца прозвішчы Аляксандра Мазура, Сяргея Антусевіча, Паўла Красоўскага, Паўла Каранюхіна, Аляксандра Лыкшына як датычных да дзейнасці «Письмо.бел».
Ад сёння сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволенным «Письмо.бел» стаў недаступным для карыстальнікаў. Сайт перастаў адкрывацца ў Беларусі і за межамі краіны.
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)