КДБ прызнаў кааліцыю «Зялёная сетка» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Кааліцыя ініцыятыў «Зялёная сетка» (Green Network) уключае праекты «Belarus Beehive», «Зялёны партал» і «Экадом».
КДБ прыняў такое рашэнне яшчэ 30 ліпеня. Ведамства лічыць датычным да дзейнасці «Green Network» Яраслава Бекіша, Наталлю Герасімаву, Глеба Герасімавіча, Аляксандра Мількамановіча.
«З аднаго боку, «нарэшце», з іншага, далі бог, каго мы падманваем: ніякі гэта не знак якасці, а чарговы ўдар і перанопы ў працы. Цябе кідаюць у адстойнік для маргіналаў, з якімі лепш не мець ніякіх зносінаў, — адзначыла рэдактарка «Зялёнага партала» Яніна Мельнікава. — За што? За тое, што ўсё яшчэ пераймаешся чысцінёй паветра і вады на Бацькаўшчыне. І дбаеш пра бяспечную будучыню беларусаў».
«Зялёная сетка», ці Green Network — супольнасць экалагічных арганізаццый і экаактывістаў Беларусі, галоўная мэта якой зрабіць Беларусь зялёнай, дэмакратычнай і квітнеючай краінай.
«Зялёны партал» — гэта медыя пра экалогію, экадружалюбны лад жыцця і правы чалавека на здаровае навакольнае асяроддзе.
Літаральна днямі «Зялёны партал» далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Такім чынам цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 24 медыя і медыяарганізацыі.
