Кіраўніца «Белсата» Аліна Коўшык у «тэрарыстычным» спісе КДБ
Камітэт дзяржбяспекі Беларусі папоўніў свой «пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», піша «Белсат».

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык падчас візіту міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў офіс «Белсата». Варшава, Польшча, 9 красавіка 2025 года. Фота: «Белсат»
З’яўленне імя кіраўніцы «Белсата» у спісе КДБ звязанае з тым, што 9 ліпеня 2025 года Генпракуратура прызнала «тэрарыстычнай» арганізацыяй Аб’яднаны пераходны кабінет. А цяпер у «тэрарыстычным» спісе пазначылі людзей, якія некалі мелі да яго дачыненне. Сярод іх – Аліна Коўшык, Валер Сахашчык, Валер Кавалеўскі, Аляксандр Азараў, Вольга Гарбунова.
Яшчэ раней Аліну Коўшык разам з тысячай беларусаў дадалі і ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расійскай Федэрацыі.
У снежні 2024 года Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла асабістыя старонкі Аліны Коўшык у Facebook і Instagram у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
