Кіраўніца Еўракамісіі: забаронім крамлёўскую медыйную машыну ў ЕС
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дер Ляйнен паведаміла, што сярод санкцый супраць Расіі за вайну ва Украіне Еўрасаюз заблакуе на сваёй тэрыторыі расійскія дзяржаўныя медыя.
«Забаронім крамлёўскую медыйную машыну ў ЕС. Дзяржаўныя Russia Today і Sputnik і іх даччыныя кампаніі, больш не змогуць распаўсюджваць сваю хлусню, каб апраўдаць вайну Пуціна. Мы распрацоўваем інструменты для забароны іх таксічнай і шкоднай дэзінфармацыі ў Еўропе», — паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дер Ляйнен у Twitter.
Second, we will ban the Kremlin’s media machine in the EU.
The state-owned Russia Today and Sputnik, and their subsidiaries,
will no longer be able to spread their lies to justify Putin’s war.We are developing tools to ban their toxic and harmful disinformation in Europe. pic.twitter.com/7RcPEn6E14
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) February 27, 2022