• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніца навін БТ трапіла ў скандал на паркоўцы ВІДЭА

    У адной з гераінь роліка "СтопХам" у Мінску. Язда па тратуары» карыстальнікі інтэрнэту пазналі намесніка генеральнага дырэктара АТН Белтэлерадыёкампаніі Алу Рыжкевіч.

    Ала Фёдараўна (бландзінка з кароткімі валасамі) разам са сваім спадарожнікам на «Аўдзі» ўпэўнена перасоўваліся па тратуары, што ў раёне праспекта Любімава. Мінчук Максім, які ў гэты час праязджаў там на ровары, зрабіў ім і іншым парушальнікам заўвагу ды пачаў здымаць усё гэта на відэа.

    Кіроўцы, паводле словаў Максіма, сваімі паводзінамі тут адкрыта перашкаджаюць пешаходам і веласіпедыстам, час ад часу займаючы ўвесь тратуар — з аднаго боку паркуюцца, а з іншага едуць. Але замест таго, каб прызнаць сваю віну, яны паводзілі сябе даволі агрэсіўна.

    У выніку неабыякавы хлопец выслухаў на свой адрас не адну абразу.

    Дарэчы, большасць удзельнікаў гэтага «рэаліці-шоу» на Любімава прадэманстравалі няведанне не толькі правілаў дарожнага руху, але і закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», забараняючы веласіпедысту весці відэаздымку. Як мінімум, для супрацоўніка СМІ гэта дзіўна.

    У каментарыі «НН» Ала Рыжкевіч назвала гэту сітуацыю звычайным бытавым канфліктам, на якім веласіпедыст зрабіў сабе піяр. І дадала, што, нягледзячы на гэта, «яму ўсё даруе».

    А вось ДАІ ў дадзеным выпадку нікому нічога дараваць не збіралася.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці