• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік ААЦ Паўлючэнка: Заблакаваць цалкам сайт немагчыма, можна толькі абмежаваць доступ

    Аператыўна-аналітычнаму цэнтру 21 красавіка споўнілася 10 гадоў. У сувязі з гэтай датай на тэлеканале АНТ выйшаў дакументальны фільм «Логін: ААЦ», а ў прагаме «Контуры» гутарка з кіраўніком ведамства Андрэеем Паўлючэнкам.

    ААЦ — гэта адна з самых закрытых спецслужб краіны. Чым жа яна займаецца? Па словах журналіста Юрыя Гроерава, гэта «дзяржаўны орган, які рэгулюе дзейнасць па бяспецы інфармацыі, якая ўтрымлівае дзяржаўныя сакрэты Рэспублікі Беларусь і іншыя звесткі, якія ахоўваюцца заканадаўствам».

    Сам Андрэй Паўлючэнка так ахарактарызаваў паўнамоцтвы структуры: «Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі дзяржаўных органаў і іншых крытычна важных аб’ектаў. Таксама з другімі сілавымі органамі, ААЦ з’яўляецца інструментам па процідзеянню барацьбы з карупцыяй і другімі злачынствамі дзяржаўных служачых».

    Адным з экспертаў у фільме «Логін: ААЦ» быў памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка. Ён лічыць, што «ААЦ — адна з сур’ёзнейшых і важнейшых спецслужб у нашай дзяржаве Паўнамоцтвы высокія, сур’ёзныя. І адказваць вельмі высокая»

    «Усё павінна будувацца на чэснасці і прыстойнасці супрацоўнікаў і даказанасці па тых момантаў, па якіх ААЦ працуе. Праўдзівасць, даставернасць, аб’ектыўнасць інфармацыі — па гэтых накірунках цэнтр павінен развівацца», — сказаў Віктар Лукашэнка.

    Існуе меркаванне, што менавіта ААЦ займацца блакаваннем сайтаў. У Паўлючэнкі спыталі, ці так гэта? «Няпраўда, ААЦ не мае функцыянальных паўнамоцтваў для блакіроўкі сайтаў. І ўвогуле гэты тэрмін, мабыць, у сучасным свеце неактуальны. Заблакаваць цалкам немагчыма нічога, можна толькі абмежаваць доступ. ААЦ разам з Міністэрствам сувязі выпрацаванае тэхнічнае рашэнне, як абмежаваць доступ да такіх сайтаў. Але самі сайты мы не вызначаем».

    У самім фільме шмат казалі, што камфортны і хуткі інтэрнэт у нашай краіне стаў магчымым дзякуючы ініцыятывам ААЦ. А на небяспекі ведамства рэагуе «непублічна, каб у нас не было лішняга поваду для трывогі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці