• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік брэсцкага БАЖа дапамог вярнуць канфіскаваную батлейку лідару “Троіцы”

    Аўтэнтычную батлейку Івана Кірчука выкупілі і вярнулі ўладальніку. 

    “У выніку тыднёвых перамоваў і праведзенай спецаперацыі ўдалося выкупіць батлейку Івана Кірчука і вярнуць яму назад. Дзякую супрацоўнікам берасцейскага канфіскату за поўнае разуменне сітуацыі і спрыянне ў гэтай справе!”, — напісаў Глеб Лабадзенка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

    У жніўні мытнікі спынілі на беларуска-польскай мяжы “Батлейку». Лялечны тэатр з 28 персанажамі — частка этнаграфічнай калекцыі, з якой этна-трыа “Троіца” вандравала па свеце з 1999 года. Экспанаты калекцыі былі дэкарацыямі на канцэртах і спектаклях этна-трыа.

    Перавезці варшаўскую этнаграфічную калекцыю Кірчука разам з унікальнай “Батлейкай” у Беларусь узяўся генпрадзюсар Еўрарадыё Яўген Калмыкоў.

    Але на беларускай мяжы выявілася, што лялечны тэатр важыць 64 кг, а без мытнай пошліны ў Беларусь можна ўвезці толькі непадзельную рэч, якая важыць не больш за 35 кг.

    Уся калекцыя важыла каля 300 кг. Адпаведна, трэба было заплаціць па 4 еўра за кожны кілаграм. Таму перавезці калекцыю каштавала б 1200 еўра.

    У выніку Калмыкоў мусіў везці калекцыю назад у Польшчу, дзе ў Музеі беларускай этнаграфіі і фальклору ў польскай Гайнаўцы яна была пакінутая, — акрамя «Батлейкі», якую канфіскавалі на мяжы.

    “Батлейка” трапіла ў канфіскат і магла адысці да спрытных калекцыянераў. Тады Глеб Лабадзенка дамовіўся з берасцейскім выкладчыкам курсаў “Мова Нанова”, кіраўніком берасцейскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Максімам Хлябцом, каб сачыць да лёсам каштоўнай калекцыі.

    Супрацоўнікі канфіскату пайшлі ім насустрач і паведамілі, калі тавар прайшоў ацэнку. Максім Хлябец адразу прыйшоў у краму і ўнёс патрэбную суму грошай. Цяпер “Батлейка” вернецца да Івана Кірчука.

    Фота: facebook.com/gleb.labadzenka

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці