Кіраўнік прэс-службы «Дынама» звольніўся, каб не здымаць ролік пра галасаванне
Начальнік упраўлення маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю Раман Стронгін напісаў заяву пра сыход па ўласным жаданні. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары.
Як піша «Прессбол», кіраўніцтва клуба папрасіла каманду на прэзідэнцкіх выбарах прагаласаваць датэрмінова. А прэс-службе прапанавалі зняць агітацыйны відэаролік.
Стронгін палічыў, што ён не можа выканаць распараджэнне кіраўніцтва, і напісаў заяву на звальненне. Кіраўніцтвам клуба задаволіла гэтую заяву.
Стронгін працуе ў спартовай журналістыцы з 1999 года. Да прыходу ў «Дынама» ён асвятляў хакей на СТБ, быў аўтарам і вядоўцам праграм «Гарачы лёд» і «Прафесійны бокс».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў