Аляксандр Класкоўскі-малодшы: збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне
Аляксандр Класкоўскі (малодшы) — сын вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. 4 чэрвеня 2025 года Аляксандр раптоўна памёр. «Усіх падрабязнасцяў мы не ведаем. Вельмі хацелася б пахаваць яго ў Беларусі, але не ведаю, наколькі гэта рэальна», — напісала яго сястра Вольга Класкоўская.

Аляксандр Класкоўскі-малодшы. Фота: са старонкі Вольгі класкоўскай у Facebook
Аляксандр Класкоўскі, апрануўшыся ў міліцэйскую форму, прыняў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў у 2010 годзе. Фота з той акцыі, дзе Аляксандр у форме стаіць насупраць АМАПаўцаў, стаў адным з сімвалаў «Плошчы» 2010.
Яго затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго скаралі на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пакаранне ён адбываў у шклоўскай калоніі №17. Быў вызвалены паводле«памілавання» (хоць прашэнне аб «памілаванні» на імя Лукашэнкі пісаць адмовіўся). Прызнаны палітвязнем.
Пасля ўзмацнення рэпрэсій у 2020 годзе Аляксандр разам з сям’ёй быў вымушаны хавацца ад пераследу ў замежжы. У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі.
4 чэрвеня 2025 года Аляксандр раптоўна памёр, як мяркуецца, з‑за сардэчнага прыступа — суседзі знайшлі яго без прытомнасці. Канчатковая прычына будзе ўстаноўлена экспертызай. Аляксандру было 46 гадоў.
BYSOL адкрывае гэты збор па просьбе блізкіх Аляксандра, каб пакрыць выдаткі на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.
ДАПАМАГЧЫ СЯМ’І КЛАСКОЎСКІХ
Сума збору: €5000
€2500 — транспарціроўка цела з ЗША ў Польшчу;
€1500 — транспарціроўка цела з Польшчы ў Беларусь;
€600 — афармленне дакументаў;
€400 — арганізацыя пахавання.
