Кнігу «Беларускі Данбас» у Беларусі прызналі экстрэмісцкай
Кнігу "Беларускі Данбас" суд у Беларусі прызнаў экстрэмісцкай. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў журналіст Раман Васюковіч, якога судзяць за перавозку некалькіх яе асобнікаў з Украіны.
Цяпер кніга забаронена на тэрыторыі Беларусі.
Кнігу выдалі ва Украіне беларускія журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Яны сачылі за падзеямі на Данбасе з 2015 года. За чатыры гады Ільяш і Андрэева зрабілі дзясяткі інтэрв’ю, расследаванняў і рэпартажаў, асноўнай тэмай і галоўнымі героямі якіх сталі беларусы і “беларускі след” на вайне ва Украіне.
Кацярына Андрэева з восені 2020-га за асвятленне пратэстаў у Беларусі знаходзіцца за кратамі, яна прызнаная палітзняволенай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
