• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крычаўскія бажаўцы сустрэліся з праваабаронцам Леанідам Судаленка

    У Крычаве ў межах “Юрыдычнай гасцёўні” газеты “Вольны горад” прайшла сустрэча з гомельскім праваабаронцам, прававым інспектарам прафсаюза РЭП Леанідам Судаленка.

    У сустрэчы прынялі ўдзел актывісты з Крычава, Чэрыкава і Клімавічаў: сябры ГА “БАЖ”, БХК, БНФ, АГП, журналісты газеты «Вольны горад».

    Леанід Судаленка распавёў пра тое, як ён упершыню асэнсаваў, што ёсць правы чалавека і што іх трэба абараняць, расказаў пра прафсаюз РЭП, які абараняе правы працоўных.

    Праваабаронца падрабязна спыніўся на гучных працэсах, у якіх ён прымаў актыўны ўдзел — пра справу 13-гадовай школьніцы, якая загінула пад коламі аўтамабіля пры зборы бульбы, а таксама пра справу загінулага ў арміі радавога Аляксандра Коржыча.

    Падчас свайго выступу Судаленка зрабіў выснову, што калі парушэнне правоў чалавека не кранае палітыку, то цалкам магчыма выйграць справу ў судзе.

    У другой частцы сустрэчы Леанід Судаленка распавёў пра дзейнасць гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы, які ён узначальвае, і пра свой вопыт зваротаў ў Камітэт па правах чалавека ААН, дзе ўжо разгледзелі 11 ягоных скаргаў. 

    Праваабаронца пастаянна аказвае прававую дапамогу журналістам.

    Напрыканцы сустрэчы Леанід Судаленка адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Ён падкрэсліў, што яму, бацьку чатырых сыноў, далёка не ўсё падабаецца ў Беларусі ў палітычным плане, але гэта яго краіна, ён хоча тут жыць і працаваць, і хоча, каб тут жылі ягоныя дзеці.

    «Сустрэча з Леанідам спадабалася людзям, бо адбыўся адкрыты дыялог, кожны мог выказвацца, спрачацца, а аргументы Судаленкі былі пераканаўчыя. Тым больш, што ў яго ёсць вялізны аўтарытэт сярод праваабаронцаў, ёсць гісторыя поспеху», — падвёў вынікі сустрэчы з Ленідам Судаленкам рэдактар газеты  «Вольны горад» Сяргей Няроўны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці