Крымінальная справа журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына перададзена ў суд
"Мегасправу" на дзясяткі (ня менш за два з паловай) талмудаў паслалі (…) у так званы суд. Колькі праляжыць там, невядома, зрэшты, й нецікава таксама, бо вы ж не глядзіце няякасныя фільмы зь вядомай загадзьдзя канцоўкай?" — распавяла ягоная жонка Вольга.
Яна адзначыла, што муж ужо 455 дзён знаходзіцца «ў палоне» — пад вартай, 15 дзён ад яго не прыходзяць лісты.
Пра завяршэнне следства па справе журналіста стала вядома 8 траўня. Тады ж з’явілася інфармацыя, што да Івашына, на доўгі час пазбаўленага карэспандэнцыі, сталі даходзіць лісты.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў