• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ксенія Сабчак выехала праз Беларусь у Літву

    Тэлевядучая Ксенія Сабчак цяпер не ў Расіі. «Яна праз Беларусь з'ехала ў Літву», — сказаў суразмоўца агенцтва РІА «Навіны», не ўдакладніўшы, з чым звязаная паездка.

    Сёння раніцай следчыя прыйшлі з ператрусам у загарадны дом Ксеніі Сабчак у Маскоўскай вобласці.

    Ператрус правялі ў доме журналісткі ў катэджным пасёлку «Горкі‑8». Паведамляецца, што следчыя дзеянні звязаныя з крымінальнай справай аб вымагальніцтве, у рамках якой 25 кастрычніка затрымалі 32-гадовага Кірыла Суханава, камерцыйнага дырэктара медыяхолдынга Сабчак «Осторожно, Media».

    «У самой Сабчак ніякага працэсуальнага статусу няма», — сказала крыніца.

    Камерцыйны дырэктар стаў фігурантам вялікай справы аб вымагальніцтве грошай у чыноўнікаў і бізнэсменаў праз тэлеграм-каналы.

    У кастрычніку МУС Расіі паведаміла, што затрымала трох адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія, паводле версіі следства, публікавалі заказныя фэйкі пра чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, а затым вымагалі грошы за іх выдаленне. У жніўні таксама затрымалі шасцярых адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія падазраюцца ў вымагальніцтве.

    Чытайце яшчэ:

    8 гадоў зняволення: вынеслі прысуд журналісту-расследавальніку Сяргею Сацуку

    Улады прызналі «экстрэмісцкімі» дзве кнігі выдавецтва «Янушкевіч»

    «Чарговае прабіццё дна». Акаўнт пра нацыянальныя татуіроўкі прызналі экстрэмісцкім

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці