«Кураж» Палуяна намінаваны на ўзнагароду «Найлепшы дакументальны фільм» Берлінскага кінафестывалю
Фільм «Кураж» беларускага кінарэжысёра Аляксея Палуяна намінаваны на ўзнагароду «Найлепшы дакументальны фільм» Берлінскага кінафестывалю, паведамляе ён у Facebook.
Фільм Аляксея Палуяна «Кураж», альбо «Смеласць», калі дакладней падладжваць французскае слова пад кантэкст, альбо «Мужнасць», расказвае пра падзеі пратэснага лета-2020. Рэжысёр заспеў сваіх герояў у летнія месяцы мінулага года: са штодзённага зморанага супрацьстаяння рэжыму акцёры Свабоднага тэатра трапляюць на, лічы, галоўныя падзеі беларускага пратэставага руху. А потым іграюць стары спектакль пра зніклага ў 1999 годзе Анатоля Красоўскага, і гэта фінал.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў