• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кватэра журналісткі Hromadske пашкоджана падчас начнога абстрэлу Кіева. Яна і яе муж параненыя

    Кватэра журналісткі выдання Hro­madske Наталлі Мазінай пацярпела ў выніку расійскага ўдару па Святошынскім раёне Кіева. Яна і яе муж атрымалі раненні.

    Наступствы расійскай атакі ў Святошынскім раёне Кіева, Вікторыя Каламіец / hro­madske

    Наталля распавяла, што падчас атакі беспілотніка яны з мужам усю ноч бегалі ў агульны калідор.

    «Потым, калі ўсё трохі супакоілася, калі засталося ўсяго некалькі беспілотнікаў, мы пайшлі спаць. Прачнуліся ад гучнага выбуху. Было каля 4:40. У нас выляцела акно насупраць уваходных дзвярэй», — кажа Наталля. 

     

    Пакой быў запоўнены шклом. Калі пара ўстала з ложка, яны параніліся аб шкло, якое ляжала на падлозе.

    «Мы адчулі пах дыму, выглянулі на вуліцу, гарэла нейкая машына, быў вялізны пажар. Мы не зразумелі, што гэта дом побач з намі, дзе разбураны ўваход, бо [каб убачыць], нам трэба было выйсці на вуліцу», — сказала Наталля Мазіна.

    Яе пад’езд знаходзіцца прыкладна за 20 метраў ад шматпавярховага будынка, дзе ад удару быў разбураны ўвесь пад’езд. Наталля кажа, што пасля выбуху яны пачулі крыкі, усе выбеглі на вуліцу.

    «Я пачала збіраць ноўтбук. Басанож, але я ўзяла з сабой працоўны ноўтбук. Я абула адзін з мужавых чаравікаў, другі быў нейкі гумовы. І ў начной кашулі, у якой спала, выскачыла на вуліцу».

    Наталля і яе муж атрымалі траўмы ног. Акрамя разбітых вокнаў у кватэры, пашкоджаны і іх аўтамабіль.

    Што вядома пра начны напад на Кіеў?

    У ноч на 31 ліпеня расійскія войскі нанеслі ўдары па Украіне з больш чым 300 беспілотнікамі і 8 ракетамі. Галоўнай мэтай быў Кіеў.

    На дадзены момант вядома пра 8 загінулых , у тым ліку 6‑гадовага хлопчыка. Таксама 52 чалавекі атрымалі раненні, амаль 30 з якіх знаходзяцца ў бальніцах. Сярод параненых 9 дзяцей.

    У Святошынскім раёне адзін з удараў патрапіў у жылы шматпавярховы будынак, дзе быў разбураны ўвесь пад’ед. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці