Легендарны спартыўны каментатар Уладзімір Навіцкі выйшаў на пенсію. Ён працаваў на тэлебачанні 38 гадоў
65-гадовы журналіст напісаў заяву аб сыходзе з канала «Беларусь 5» у сувязі з выхадам на пенсію.
Навіцкі нарадзіўся 8 траўня 1954 года ў Брэсце. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, а таксама Беларускі політэхнічны інстытут.
На тэлебачанні працаваў з мая 1981-га. Яго першы рэпартаж — матч паміж мінскім «Дынама» і «Пахтакорам» з Ташкента (жнівень 1981 года). А самым памятным рэпартажам Навіцкі лічыць матч алімпійскага хакейнага турніру Беларусь — Швецыя, датаваны 20 лютага 2002 года (Солт-Лэйк-Сіці).
Агулам журналіст працаваў на 10 Алімпійскіх гульнях.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў