• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лічбавы фотаархіў Veha запрашае дзяліцца сямейнымі фатаграфіямі

    Беларусы могуць далучыцца да стварэння візуальнай гісторыі сваёй краіны.

    Скрыншот: veha-archive.org

    Незалежная ініцыятыва Veha, якая займаецца захаваннем архіўнай фатаграфіі Беларусі, просіць дасылаць фота з сямейных архіваў.

    Шукаюць здымкі, зробленыя да 1980-га году на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з пэўным сюжэтам:

    • на фоне тканага дывана;
    • вясельныя фота;
    • пахавальныя фота;
    • чалавек абдымае/сядзіць на дрэве;
    • на фоне разбураных будынкаў.

    Праект Veha ўжо больш за пяць гадоў збірае старыя здымкі. Гэта публічны адкрыты лічбавы фотаархіў, які мае на мэце стварыць альтэрнатыўны механізм захавання фрагментаў беларускай гісторыі «той нябачнай гісторыі, якая рэдка трапляе ў падручнікі». На сённяшні дзень больш за 2 000 чалавек даслалі Veha фатаграфіі для пяці тэматычных калекцый.

    Дасылаць фота можна на пошту archive.veha@gmail.com

    Здымкі павінны быць адсканаваныя ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам (трэба пазначыць год, месца і каму належыць архіў).

    Дасланыя фота будуць апублікаваныя на сайце Veha і, магчыма, у кнігах. Так архіўныя сямейныя фотыздымкі стануць часткай візуальнай гісторыі Беларусі.

    «Вельмі падобныя абрады — кветкі і месца збора сваякоў». Выйшлі кнігі вясельнай і пахавальнай беларускай фатаграфіі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці