Лукашэнка падпісаў «антыэкстрэмісцкія» зьмены ў Крымінальны кодэкс
Закон «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці» 8 чэрвеня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Большая частка зьменаў набудзе моц празь дзесяць дзён.
У прыватнасьці, уводзіцца крымінальная адказнасьць:
- 
за наўмысную перадачу інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак іншай асобы безь яе згоды; 
- 
у дачыненьні да ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеціўнага выданьня, за распаўсюд забароненай інфармацыі цягам году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такое ж парушэньне; 
- 
удзел у экстрэмісцкім фармаваньні і садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці; 
- 
парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў асобай, якая цягам году пасьля накладаньня двух адміністрацыйных спагнаньняў зноў парушыла закон; 
- 
невыкананьне рашэньня аб прызнаньні арганізацыі экстрэмісцкай і аб прыпыненьні яе дзейнасці; 
- 
кіраваньне транспартным сродкам асобай, якая ня мае права кіраваньня, паўторна цягам году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня; 
- 
падатковае махлярства. 
Узмацняецца крымінальная адказнасьць:
- 
за паклёп, заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы; 
- 
наўмысныя несанкцыянаванае капіяваньне, перахоп кампутарнай інфармацыі або іншае неправамернае завалоданьне зьвесткамі; 
- 
супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананьні імі абавязкаў па ахове грамадзкага парадку; 
- 
гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў ці яго блізкіх з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасьці; 
- 
гвалт, зьнішчэньне і пашкоджаньне маёмасьці ў дачыненьні да службовай асобы і яе блізкіх — супрацоўніка праваахоўных органаў, судзьдзі, народнага засядацеля; 
- 
дэманстрацыю нацысцкай сымболікі; 
- 
рэабілітацыю нацызму. 
Пад крымінальны перасьлед таксама можна трапіць за шэраг іншых правапарушэньняў:
- 
абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў; 
- 
публічныя заклікі да арганізацыі або правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі, пікетаваньня альбо ўцягваньне ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах, калі іх правядзеньне пацягнула празь неасцярожнасьць гібель людзей; 
- 
прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджаньня асобе або прычыненьне шкоды ў буйным памеры; 
- 
зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў; 
- 
дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь; 
- 
наўмыснае блякаваньне транспартных камунікацый; 
- 
ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў, што пацягнула шкоду ў буйным памеры. 
 @bajmedia
                        @bajmedia
                    