• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лукашэнка заявіў, што са свабодай СМІ ў Беларусі праблемаў няма

    Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусі няма праблем са свабодай СМІ. Пра гэта ён заявіў сёння ў Менску падчас адкрыцця 26-й сесіі ПА АБСЕ, паведамляе прэс-служба прэзідэнту.

    «Актыўна развіваецца медыйная прастора Беларусі, на якім прысутнічаюць СМІ розных формаў уласнасці і палітычных поглядаў. Ушчамленне свабоды СМІ, якое нібыта мае месца ў нашай краіне — гэта клішэ з арсеналу мінулага. У стагоддзе інтэрнэту гэта наогул пазбаўлена ўсялякага сэнсу», — сказаў Лукашэнка.

    Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, медыяпрастора ў Беларусі актыўна развіваецца: у ёй прадстаўленыя «сродкі масавай інфармацыі розных формаў уласнасці і палітычных поглядаў; Euronews у нас глядзіць кожны грамадзянін».

    Лукашэнка адзначыў, што «са СМІ ў нас праблем няма». Паводле яго, «той, хто хоча ведаць пра тое, што адбываецца ў свеце — ведае».

    Пра масавы ціск на незалежных журналістаў падчас хвалі рэпрэсій мінулай вясной Лукашэнка ў сваёй прамове не ўзгадваў.

    Варта адзначыць, што толькі ў сакавіку-красавіку 2017 году Беларуская асацыяцыя журналістаў зафіксавала 96 выпадкаў затрымання журналістаў, 6 з іх пацярпелі ад фізічнага гвалту з боку міліцыі, яшчэ 45 патрапілі пад адміністратыўны пераслед.

    Паводле спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харасці, ў сакавіку 2017 года беларускія СМІ сутыкнуліся з «надзвычайных ціскам з боку ўладаў» – было зафіксавана 123 выпадкі парушэння правоў журналістаў. «У найбольшай ступені пераследам, затрыманнямі і збіццём з боку міліцыі падвяргаліся журналісты «Белсат TV», —  адзначаецца ў апошнім дакладзе Харасці.

    Цягам сёлетняй вясны карэспандэнтаў «Белсату» шматразова затрымлівалі, судзілі і каралі буйнымі штрафамі за асвятленне акцый пратэсту. Агульная сума штрафаў складае прыкладна 9 тысяч долараў. Акрамя таго, агулам журналісты «Белсат TV» правялі за кратамі больш за месяц.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці