Лунінецкая філія БАЖ: вынікі падвялі, дэлегатаў абралі
Лунінецкая філія ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў» правяла выніковы сход перад з'ездам арганізацыі.
Старшыня філіі Алена Насковіч у справаздачы адзначыла, што адметнымі мерапрыемствамі, якія за апошнія тры гады зладзілі лунінецкія бажаўцы, сталі прэс-туры на байдарках па рэках Палесся, клубнічны прэс-тур «БАЖ-ДЖЭМ», міжрэгіянальныя круглыя сталы журналістаў і літаратараў, «Вераснёўскія сустрэчы разам з БАЖ».
Святлана Гарда заўважыла, што апошнім часам якасны ўзровень мерапрыемстваў для жадаючых вучыцца павысіўся. З’явілася шмат трэнінгаў і семінараў для прафесійнага росту.
Дзейнасць філіі лунінецкія журналісты адзінагалосна прызналі задавальняючай. Філія штогод на 100 % разлічваецца па сяброўскіх унёсках.
Па выніках галасавання старшынёй філіі зноў стала Алена Насовіч, засталіся на пасадах: намесніка — Вадзім Жылко, скарбніка — Андрэй Вышынскі.
Дэлегатамі на з’езд ГА «БАЖ», акрамя Алены Насковіч, абраныя Святлана Гарда і Андрэй Вышынскі.
У сходзе Лунінецкай філіі прымала ўдзел намесніца старшыні ГА «БАЖ» па рэгіёнах Аліна Суравец.
Фота Максім Гарда