• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ляўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі. ВІНШУЕМ!

    Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку.

     Belarus, Pen Centre, Viachaslau Rakicki, Nasta Zacharevich

    Прэмію імя Алеся Адамовіча 26 кастрычніка ўручылі Ўладзімер Арлоў і дачка Алеся Адамовіча Натальля. Наста Захарэвіч была ўганараваная за цыкль публікацый на сайце Свабоды і асьвятленьне праблем, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

    «Тры гады таму я пачала пісаць на Свабоду, калі мяне мала хто ведаў. Я вельмі ўдзячная „свабодаўцам“ Аляксею Знаткевічу, Ганне Соўсь, Сяргею Шупу. Я спадзяюся, што некалі праблемы гвалту і дыскрымінацыі ня будзе, і мая праца ў гэтым рэчышчы ня будзе патрэбная», — кажа Наста Захарэвіч.

    Прэмію за цыкль дакумэнтальных фільмаў «Сьведкі» на тэлеканале Белсат атрымаў Вячаслаў Ракіцкі.

    «Для мяне імя Алеся Адамовіча сымбаль сумленьня і сымбаль праўды. Менавіта ад Адамовіча я пачуў слова „Вандэя“, і гэта натхніла мяне на працу. Яшчэ 20 — 30 гадоў, каля я пісаў кнігу „Адрасы Свабоды“, мы шукалі сьведкаў. І ўжо сёньня мы павінны пісаць нашу гісторыю, каб яна была праўдзівай, аб’ектыўнай. Я раблю вельмі сьціплую справу, далёкую ад таго, што рабіў Быкаў, Адамовіч. Я вельмі ганаруся гэтай прэміяй», — кажа Вячаслаў Ракіцкі.

    Наста Захарэвіч зьяўляецца калюмністам Свабоды, Вячаслаў Ракіцкі — шматгадовы аўтар.

    Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.У розныя гады ляўрэатамі прэміі станавіліся свабодаўцы Аляксандар Лукашук, Зьміцер Бартосік, Валянцін Жданко, Віталь Цыганкоў, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа, Ганна Соўсь, Віталь Тарас, Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў (за «Імёны Свабоды»). Сёлета прэмія ўручаецца ў 19‑й раз.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці