Магілёў: затрыманы блогер Андрэй Бодзілеў, дзе журналіст Алесь Сабалеўскі — невядома
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Стала вядома, што ўчора пасля акцыі ў Магілёве быў затрыманы таксама блогер Андрэй Бодзілеў. Ён вёў стрым для свайго Youtube-канала “Свабодная Беларусь”. Цяпер яго прывезлі ў суд, інкрымінуюць удзел у несанкцыянаванай акцыі.
Пра месца знаходжання затрыманага 30 жніўня журналіста сайта “Магілёўскі рэгіён” Алеся Сабалеўскага дагэтуль нічога невядома. Яго таксама затрымалі пасля акцыі.
Магілёўскія сябры ГА «БАЖ» Аляксандр Буракоў і Барыс Вырвіч падалі скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія адмаўляюцца паведамляць, дзе Сабалеўскі і ў чым яго вінавацяць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
