• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскі журналіст дамогся аднаўлення праверкі па крымінальнай справе за пабоі

    Магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч дамогся адмены пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за пабоі, якую прыняла старшы следчы Магілёўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці А. Мядзведзева (Медведева А. В.).

    Пастанова Мядзведзевай адмененая 20 лістапада пасля звароту журналіста ў пракуратуру Магілёва. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісце за подпісам в. а. пракурора Магілёва саветніка юстыцыі Аляксандра Карэнькова.

    “Устаноўлена, што праверка па матэрыялах праведзена няпоўна. Не высветленыя ўсе абставіны здарэння, у сувязі з чым працэсуальнае рашэнне вынесенае дачасна”, — напісаў пракурор журналісту.

    Далей паведамляецца, што матэрыялы праверкі следчай Мядзведзевай накіраваныя ў Магілёўскі міжрайаддзел СК для правядзення дадатковай праверкі ў адпаведнасці з пісьмовымі ўказаннямі пракуратуры Магілёва.

    Нагадаем, што Уладзіміра Лапцэвіча затрымалі 5 жніўня ў будынку Ленінскага РАУС Магілёва, куды ён прыйшоў, каб высветліць лёс яшчэ аднаго затрыманага магілёўскага журналіста — Аляксандра Буракова (старэйшага).

    У Ленінскім РАУС праваахоўнікі надзелі на журналіста кайданкі і прымянілі фізічны гвалт: ударылі галавой аб стол і аб падлогу. Таксама міліцыянты пагражалі Лапцэвічу зрабіць яму “ластаўку” (метад фізічнага і псіхалагічнага катавання).

    Пазней на журналіста склалі пратакол за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 7 жніўня суд Ленінскага раёна Магілёва на падставе гэтага пратакола арыштаваў Уладзіміра Лапцэвіча на 12 сутак паводле арт. 23.4 КаАП.

    Уладзімір Лапцэвіч дамагаецца пакарання супрацоўнікаў міліцыі, якія абсалютна неправамерна прымянілі фізічную сілу і нанеслі яму пабоі.

    Цялесныя пашкоджанні, нанесеныя журналісту 5 жніўня падчас знаходжання ў Ленінскім РАУС Магілёва, засведчаныя судова-медыцынскай экспертызай. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці