Маладзечанскія журналісты абралі дэлегатаў на з’езд БАЖ
Сябры Маладзечанскай пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіруюць на журналісцкі форум Зою Хруцкую, Аксану Ярашонак і Святлану Цішко.
У маладзечанскім БАЖы прайшоў справаздачна-выбарчы сход. Падчас сустрэчы ўдзельнікі прыгадалі мерапрыемствы, якія ладзіла структура цягам апошніх трох год. Сярод найбольш яскравых:
- двухдзённы трэнінг па краязнаўстве;
— фотатрэнінг Сяргея Лескеця з конкурсам, квэстам і канцэртам, які арганізавала выпускніца лідарскага курса Аксана Ярашонак;
— трэнінг па медыяцыі, які арганізавала выпускнік лідарскага курса Аляксандра Парахня;
— шэраг праваабарончых трэнінгаў;
— сустрэчы «Разбураем гендарныя стэрыятыпы».
На сходзе абіралі і новае кіраўніцтва філіі. Узначальваць маладзечанскую пярвічку БАЖ будзе працягваць Зоя Хруцкая.
З’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў пройдзе 16 красавіка. Цяпер па ўсёй краіне ідзе вылучэнне дэлегатаў на журналісцкі форум: зрабіце гэта і Вы ў сваёй рэдакцыі ці горадзе! Вылучэнне працягваецца да 31 сакавіка.