Машыну актывіста Жукоўскага міліцыя блякавала дзьве гадзіны без тлумачэньняў
У Буда-Кашалёве каля масласырзаводу міліцыя заблякавала на дзьве гадзіны аўтамабіль грамадзкага актывіста, журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
«Мы прыехалі высьветліць, у якім стане цяпер нешматлікія мясцовыя прадпрыемствы. Ці ёсьць у людзей магчымасьць зарабіць сабе на пражытак? Ці не скарачаюць людзей, выпраўляючы за прахадную ў шэрагі „дармаедаў“? Спыніліся каля масласырзаводу. Неўзабаве сюды пад’eхалі на міліцэйскім аўтамабілі супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага аддзяленьня Дэпартамэнту аховы МУС. Яны паставілі сваю машыну так, каб немагчыма было выехаць са стаянкі. Хто іх выклікаў, невядома. Выглядае, сачылі», — кажа Кастусь Жукоўскі.
Паводле Жукоўскага, блякаду зьнялі гадзіны празь дзьве. Ніякага пратаколу міліцыянты не складалі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў