• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маск заклікае закрыць «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі»

    Мільярдэр Ілан Маск, кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай эфектыўнасці ЗША (DOGE), працягвае шукаць спосабы сэканоміць амерыканскія грошы.

    Маск заклікае закрыць «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі»

    Ілан Маск пры Трампе стаў кіраўніком Дэпартамента дзяржаўнай эфектыўнасці ЗША (DOGE). Фота: Bea­ta Zawrzel / Nur­Pho­to via Get­ty Images

    На гэты раз Маск заклікаў закрыць медыя «Голас Амерыкі» і «Радыё Свабода». Ён напісаў пра гэта пасля таго, як спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў асаблівых місіях Рычард Грэнэл назваў гэтыя медыя прытулкам левых актывістаў.

    «Так, закрыйце іх.

    1. Еўропа цяпер вольная (не лічачы ярма бюракратыі).

    2. Іх больш ніхто не слухае.

    3. Гэта проста шалёныя радыкальныя левыя, якія размаўляюць самі з сабой, спальваючы па 1 мільярду даляраў на год са сродкаў падаткаплацельшчыкаў ЗША», — напісаў Маск у сацсетцы X.

    «Радыё Свабода» фінансуецца амерыканскім урадам. Медыя вяшчае на 27 нацыянальных мовах у 23 краінах Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Каўказу і Блізкага Усходу. Беларуская служба «Радыё Свабода» працуе ўжо 70 гадоў.

    «Голас Амерыкі» фінансуецца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі ў рамках агенцтва ЗША па глабальных медыя. Вяшчае на 45 мовах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці