Mediakritika ладзіць апытанне пра прафесійныя стандарты ў медыя. БАЖ заклікае калег прайсці апытанне
Беларуская асацыяцыя журналістаў стала інфармацыйным партнёрам апытання пра змены ў прафесійных стандартах беларускіх медыя, якое ладзяць нашы калегі з заблакаванага ўчора выдання Mediakritika.
Апытанне ставіць за мэту вывучыць трансфармацыю прафесійных і этычных стандартаў беларускіх незалежных медыяў у перыяд з 2020 года па сёння. Апытанка — частка даследавання, якое праводзіць Яніна Мельнікава, заснавальніца і рэдактарка праекта Mediakritika.by.
Мэта даследавання — неабходнасць зафіксаваць тыя пастаянныя прафесійныя і этычныя выклікі, якія даводзіцца вырашаць беларускім незалежным медыям і журналістам. Большасць з іх працягвае працаваць, нягледзячы на выгнанне і бесперапынныя рэпрэсіі.
БАЖ заклікае медыйшчыкаў і медыйшчыц прыняць удзел у важным апытанні. Яго вынікі будуць апублікаваныя ў тым ліку на нашым сайце.
Прайсці АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ
Чытайце яшчэ:
Забрать нельзя оставить. Как белорусская журналистка возвращала свой автомобиль из Украины
Новыя кнігі, вершы і сны. Турэмныя навіны ад Андрэя Кузьнечыка
Мининформ получает право запрещать деятельность иностранных СМИ в Беларуси
