Медыя пра падарожжы 34travel запускае платную падпіску
Беларускае медыя пра падарожжы 34travel абвесціла, што запускае платную падпіску. Усе абноўленыя гайды і свежыя лонгрыды — маршруты, мануалы, тэматычныя даведнікі — у поўным аб’ёме будуць даступныя толькі падпісчыкам.
34travel запусціўся ў чэрвені 2015 года. Рэдакцыю заўжды вылучалі фірмовыя гайды — аўтарскія даведнікі, якія палягчаюць планаванне падарожжаў. У іх распавядалі не толькі пра класічныя славутасці, але прадстаўлялі і альтэрнатыўную арт-сцэну, laptop-friendly кавярні, шоурумы лакальных брэндаў і гэтак далей, каб чытач мог адчуць сябе ў любым горадзе сваім.
Цяпер рэдакцыя вырашыла змяніць мадэль манетызацыі.
«Мы лічым, што з’яўленне падпіскі будзе найболей сумленным рашэннем у адносінах рэдакцыі і нашай аўдыторыі. Мы робім добрыя гайды — калі вам яны здаюцца карыснымі, вы купляеце да іх доступ і чытаеце.
Мы запускаем платную падпіску на гайды і некаторыя іншыя матэрыялы — гэта дапаможа рэдакцыі працягваць рабіць грунтоўныя і падрабязныя даведнікі па галоўных гарадах Еўропы і свету, выпускаць новыя маршруты і па-ранейшаму публікаваць карысны кантэнт для тых, хто жыць не можа без падарожжаў і новых адкрыццяў»,— зазначыла каманда.
Пры гэтым бясплатнымі застануцца навіны і іншыя грамадска важныя публікацыі, большасць матэрыялаў, якія выходзілі на 34travel на працягу дзесяцігоддзя, і тэксты, апублікаваныя ў раздзеле Go to Belarus.
Мяркуеца, што падпіска будзе каштаваць 5 еўра на месяц ці 49,90 еўра пры набыцці гадавога пакета. Да канца лета, пакуль рэдакцыя тэстуе новы функцыянал, аформіць падпіску пожна за паўцаны. Каманда запэўнівае, што ў любы момант платны пакет можна будзе адмяніць.
