• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Медыяжаба» выклала ў адкрыты доступ скан кнігі Веранікі Чаркасавай

    Канал пра беларускія медыі «Медыяжаба» выклаў у адкрыты доступ адсканаваную кнігу з тэкстамі беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай «Чырвоным па белым». Гэта пасмяротны зборнік яе тэкстаў — артыкулаў, нарысаў, эсэ. 

    Вераніка Чаркасава

    Вераніка Чаркасава. Фота: з асабістага архіва

    Кніга выйшла ў 2005 годзе ў памяць пра Вераніку Чаркасаву, якая была забітая годам раней у сваёй кватэры ў Мінску.

    Выданне з’явілася тады дзякуючы ў тым ліку падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    У кнігу ўвайшлі лепшыя, на думку складальнікаў, тэксты, напісаныя Веранікай Чаркасавай у перыяд з 1991 па 2004 год для беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў. Сярод тых медыяў — «Белорусская газета», «Белорусская деловая газета», «Голас Радзімы», «Наша свабода», «Новое время», «Салідарнасць»

    Як пазначана ў анатацыі, у гэтых тэкстах адна з лепшых журналістак краіны даследвала на гістарычным, сацыяльным, культурным, палітычным і эканамічным матэрыяле беларускую паўсядзённасць апошняй трэці ХХ стагоддзя. Аднак тыраж гэтага зборніку склаў тады ўсяго 150 экзэмпляраў.

    Прэзентацыя зборніка “Красным по белому” ў Мінску / 08.09.2005 г.

    Справа Веранікі Чаркасавай

    20 кастрычніка 2004 года 15-гадовы сын Веранікі Чаркасавай Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка прыйшлі ў кватэру журналісткі і знайшлі яе там забітай. Той, хто напаў на медыйшчыцу, нанёс ёй каля 46 нажавых удараў. Да гэтага часу справа не раскрытая.

    Як паведамлялі следчыя, з кватэры нічога не знікла, а дзверы ў кватэру не былі ўзламаныя. Падчас вобшуку знайшоўся тэлэфонны нататнік журналісткі, у якім былі відавочныя сляды крыві. Следства высунула версію забойства на бытавой глебе, а ў якасці падазраваных назвала членаў сям’і забітай.

    Знаёмыя і родныя не згодныя з такім паваротам справы. У свой час калегі правялі журналісцкае расследванне. Здабытая інфармацыя дае падставы меркаваць, што забойства журналісткі здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе.

    У 2003 годзе пачалася вайна ў Іраку, і неўзабаве з’явіліся зьвесткі пра тое, што ў адной з вайсковых часцей ірацкай арміі знайшліся дакумэнтальныя пацверджаньні паставак туды беларускай зброі. Яшчэ праз год з’явіліся публікацыі са спасылкамі на фінансавую выведку ЗША і ЦРУ пра супрацоўніцтва «Інфабанку» і «Белметалэнерга» з рэжымам Хусэйна і Кадафі:

    «Вось і ўзнікла версія, заснаваная на кантактах Веранікі з нейкім чалавекам з «Інфабанку». Што з‑за гэтага маглі ўзнікнуць падазрэнні, нібыта яна нешта ведае сакрэтнае пра гэты банк. Яе маглі паспрабаваць праверыць, праверыць яе кватэру. Магчыма, яе і не збіраліся забіваць падчас гэтай праверкі, але яна апынулася дома, і адбылося гэтак, як адбылося. Яшчэ раз паўтару, што гэтая версія грунтуецца толькі на меркаванні, на нейкіх ускосных прыкметах», — гаварыў у колішнім інтэрв’ю «Радыё Свабода» журналіст Леанід Міндлін.

    Аднак следства па гэтай крымінальнай справе прыпынена «ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці