Мэр Ліды прадставіў сваю прэс-сакратарку
28 студзеня падчас чарговай планёркі ў раённым выканаўчым камітэце быў прадстаўлены прэс-сакратар кіраўніка Лідскага раёна. Гэтую пасаду заняла экс-журналістка «Ліда-ТВ» Марына Грыгор'ева, перадае «Лідская газета».

На дадзены момант прэс-сакратары ёсць толькі ў кіраўнікоў аблвыканкамаў. Лідскі раён стаў першым, у якім была ўведзена пасада прэс-сакратара кіраўніка райвыканкама. Міністэрствам інфармацыі дадзеная ініцыятыва падтрымана. Падобны вопыт у наступным будзе ўкараняцца і ў іншых рэгіёнах краіны.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў