Міклаш Харасці чарговы раз звяртае ўвагу на парушэнне правоў журналістаў у Беларусі
29 сакавіка 2018
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі заявіў у Жэневе 28 сакавіка.
— Больш за 100 мірных маніфестантаў, палітычных актывістаў і журналістаў не змаглі дабрацца да месца правядзення мітынгу альбо былі затрыманыя 25 сакавіка.
Падаўленне права на свабоду слова працягваецца па ўсёй краіне, дзе дзяржава ажыццяўляе поўны кантроль над сродкамі масавай інфармацыі.
Міністэрства інфармацыі ў студзені 2018 года абвясціла аб блакаванні сайта Сharter97.org, які вядомы, як пляцоўка для выказвання крытычных поглядаў на працу ўрада. Уладамі заяўлена, што было парушана заканадаўства аб СМІ. Але не прадстаўлена ніякіх доказаў гэтага, — гаворыцца ў заяве спецдакладчыка ААН.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Больш за 120 новых прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў і медыя стварылі ў Гомелі з 2021 года
27.06.2024
Зняволенага магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова прызналі палітвязнем
19.02.2024
Еўрапейскі «Оскар» за лепшы дакументальны фільм будзе ўручаць Андрэй Гнёт
05.12.2024
Социологи составили рейтинг самых популярных соцсетей и мессенджеров у белорусов
13.09.2024