Міліцыя правяла ператрус у берасцейскага блогера Пятрухіна
У выніку агляду ў кватэры блогера Сяргея Пятрухіна забралі ноўтбук, планшэт, тэлефон і фотаапарат. Пятрухін лічыць гэта ціскам за асвятленне пратэстаў супраць акумулятарнага завода, паведамляе "Радыё Свабода".
Некалькі міліцыянтаў і АМАПаўцаў перанялі Сяргея Пятрухіна, калі ён выносіў сьмецце з хаты. Блогера азнаёмілі з санкцыяй пракурора на агляд кватэры, пасьля чаго міліцыянты і рушылі да Пятрухіна.
«Гэта адбываецца з прычыны сытуацыі вакол будаўніцтва акумулятарнага заводу «Айпаўэр». Некаму не падабаюцца нашы стрымы пра гэтае прадпрыемства. А фармальнай зачэпкай стала скарга міліцыянта на тое, што я ў адным са стрымаў сказаў, што ён біў берасьцейца ў пастарунку», — расказаў Сяргей Пятрухін.
Блогераў аштрафавалі за збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Брэсцкага аблвыканкама
Напярэдадні блогер Сяргей Пятрухін разам з калегам Аляксандрам Кабанавым атрымалі па 1 225 рублёў штрафу за збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Берасьцейскай вобласьці.
Апошнім часам блогеры Пятрухін і Кабанаў у сваіх відэа рэгулярна асьвятляюць пратэсты ў Берасьці з прычыны будаўніцтва акумулятарнага заводу.