• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя шукае ўладальніка сайта freeregion.info

    Гісторыя з «лістамі шчасця» ад Міністэрства інфармацыі шэрагу сайтаў не скончылася.

    У Наваполацку міліцыя працягвае пошукі ўладальніка сайта freeregion.info, апытваючы яго суседзяў і сваякоў.  

    Ліст з прапановай перадаць Мінінфармацыі звесткі пра ўладальніка рэсурсу рэдакцыя атрымала 12 мая. Міністэрства хацела даведацца назву юрыдычнай асобы альбо прозвішча фізічнай асобы ўладальніка, а таксама яго юрыдычны адрас ці месца жыхарства. У лісце за подпісам Ліліі Ананіч гаварылася пра выяўленыя на сайце «парушэнні заканадаўства аб СМІ» і нагадвалася пра магчымасць пісьмовага папярэджання ўладальніку ці блакавання рэсурсу.

    Аналагічныя пасланні атрымалі прыкладна ў той жа час сайты “Беларускага Радыё Рацыя”, музычнага парталу “Тузін Гітоў”, сайт прыхільнікаў Аб’яднанай Грамадзянскай пртыі (АГП) ucpb.org і інтэрнэта-часопіс kyky.org. Некаторыя памылкова расцанілі гэта як пісьмовыя папярэджанні, аднак лісты аказаліся на той момант толькі “дэкларацыяй намераў”.

    Адміністрацыя freeregion.info ў адказ напісала, што не бачыць неабходнасці прадастаўляць такую інфармацыю, паколькі «прапанова раскрыць дадзеныя… не заснаваная на заканадаўстве». Разам з тым, рэдакцыя прасіла міністэрства ўдакладніць, якія менавіта публікацыі парушаюць заканадаўства.

    З Мінінфармацыі лістоў больш не прыходзіла.

    У той жа час, наваполацкая міліцыя актыўна занялася пошукамі ўладальніка рэсурсу. Дакладней, доказаў таго, што ім з’яўляецца Вадзім Драздоў – грамадскі актывіст, які ўжо некалькі гадоў жыве за мяжой. Ён і не хавае, што з’яўляецца сябрам аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Свабодны рэгіён» і заснавальнікам аднайменнага сайта.

    18 чэрвеня лейтэнант міліцыі Рафаловіч апытаў суседзяў Драздова, 1 ліпеня ў Наваполацкі ГАУС выклікалі яго маці. Распытвалі, дзе жыве Вадзім, калі ён прыязджае ў Беларусь і г.д. Па інфармацыі рэдакцыі, былі накіраваныя запыты некаторым правайдарам, а таксама ў кампанію “Вэлком” – з мэтай даведацца, на каго зарэгістраваны пазначаны на сайце нумар зваротнай сувязі.

    Гэта ўжо не першая спроба прыцягнуць да адказнасці ўладальніка сайта. У ліпені 2014 года Наваполацкі ГАУС ладзіў праверку на прадмет наяўнасці ў дзеяннях Драздова складу злачынстваў па арт. 193–1, 369–1 КК («Дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі» і «Дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь»), і складу адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці