Мінгарсуд адновіць працэс над журналістам Генадзем Мажэйкам 27 лютага, днём пазней разгледзіць апеляцыю рэдактара Юрыя Гладчука
Пра гэта паведамляе @pozirkonline.
Працэс над Генадзем Мажэйкам пачаўся 1 снежня 2022 года. За кратамі палітвязень з кастрычніка 2021 года, быў першапачаткова затрыманы па «справе Зельцара».
Апошняе пасяджэнне па справе, зыходзячы з раскладу Мінгарсуда, адбылося 19 снежня. Паводле інфармацыі @pozirkonline, суддзя Таццяна Фалькоўская прыпыніла працэс на час правядзення экспертызы.
Згодна з матэрыяламі справы, пасля падзей 2020 года Мажэйка нібыта апублікаваў у інтэрнэце «негатыўныя, непрыстойныя, недапушчальныя» каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі.
У раскладзе таксама адзначана, што 28 лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд рэдактару спецпраектаў партала «Аўтабізнес» (abw.by), палітвязню Юрыю Гладчуку.
Якое пакаранне ў першай інстанцыі прызначыў яму суд Фрунзенскага раёна Мінска, дагэтуль невядома.
Чытайце яшчэ:
Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”
TikTok стаў самай папулярнай сацсеткай у беларусаў
Онлайн-расследование The Bell. Как проверять аудиофайлы
