Мініфармацыі абмежавала доступ да сайта, які гандляваў алкаголем
10 снежня 2015
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ сайта dutyfree.by, паведамляе прэс-служба ведамства. Прычынай сталі парушэнні правілаў продажу алкагольнай прадукцыі.
«На падставе пiсьмовага паведамлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрствам інфармацыі 8 снежня 2015 года прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу dutyfree.by, на якім сістэматычна размяшчалася рэклама алкагольнай прадукцыі і дзейнасці, звязанай з яе дастаўкай», — паведамляе прэс-служба Мінінфармацыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Шрайбман расказаў, чаму закрылася яго ютуб-перадача на «Люстэрку»
20.12.2024
Еўрапейскі «Оскар» за лепшы дакументальны фільм будзе ўручаць Андрэй Гнёт
05.12.2024
У Беларусі спынілі трансляцыю аднаго з забаўляльных каналаў сямейства Discovery
04.07.2024
Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць
28.05.2024